На допыце Мамаеў спытаў: "Гэта інтэрв'ю?"
Расійскіх футбалістаў Паўла Мамаева і Аляксандра Какорына дапыталі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Маскве. Сёння ўначы спартсменаў дапыталі — відэа з фрагментамі допыту публікуе газета “Известия”.
Мамаеў падчас допыту сядзеў, схаваўшы твар пад бейсболкай і апусціўшы галаву. Пасля некалькіх пытанняў следчых ён таксама пацікавіўся, ці не інтэрв’ю гэта, а затым адмовіўся адказваць на пытанні.
Какорын паводзіўся ўпэўнена і не хаваў твар. Назваць прычыны свайго затрымання не здолеў.
Двое расійскіх футалістаў з кампаніяй збілі чыноўніка, а таксама грамадзяніна Беларусі, які цяпер у цяжкім стане.