Сёння пройдуць чатыры матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
У першынстве лідыруе "Шахцёр", у якога 23 ачкі, на другім-трэцім месцах — мінскае "Дынама" і БАТЭ, у якіх па 17 ачкоў (у барысаўчан матч у запасе).
24 траўня згуляюць "Дынама" (Брэст) — "Славія" (Мазыр), "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), БАТЭ (Барысаў) — "Гомель", "Дняпро" (Магілёў) — "Нафтан" (Наваполоцк).
Нагадаем, у сераду ФК "Мінск" на сталічным стадыёне "Тарпеда" прайграў лідару — салігорскаму "Шахцёру" — 0:1. Бабруйская "Белшына" на сваім полі згуляла ўнічыю 1:1 з мінскім "Дынама".
Фота — bff.by