Віктар Ганчарэнка адмовіўся вярнуцца ў "Кубань"

Віктар Ганчарэнка адмовіўся вярнуцца ў "Кубань"

Віктар Ганчарэнка адмовіўся вярнуцца ў "Кубань" (Краснадар) на пасаду галоўнага трэнера. Пра гэта піша сайт sport-express.ru. Адзначаецца, што днямі ён правёў перамовы з гендырэктарам "Кубані" Генадзем Крапіўкай і ўзяў час на тое, каб абдумаць прапанову. Раніцай 29 красавіка Ганчарэнка рашэнне прыняў, ён застаецца працаваць памочнікам галоўнага трэнера маскоўскага ЦСКА.

38-гадовы беларускі спецыяліст працаваў галоўным трэнерам "Кубані" ў 2013-2014 гадах (а да таго ён шэсць гадоў паспяхова трэніраваў БАТЭ). Яго звольнілі, нягледзячы на добрыя вынікі, якія каманда паказвала ў чэмпіянаце Расіі. У 2015 годзе Віктар Ганчарэнка кароткі час быў галоўным трэнерам "Урала", але сам пайшоў у адстаўку ды неўзабаве ўладкаваўся ў трэнерскі штаб ЦСКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі