Віктар Ганчарэнка: "Без Глеба БАТЭ не хапала хуткасці ў атацы"

“У перапынку ён [Глеб. — Заўв. Еўрарадыё] сказаў, што не можа гуляць. Гэта стала для каманды дадатковым ударам, хутка перабудавацца мы не змаглі. Нам бракавала хуткасці ў нападзенні, атакі хутка захлыналіся, тармазіліся. Таму на матч у адказ нам трэба ехаць з думаю, што трэба дзейнічаць больш разнастайна і агрэсіўна у завяршэнні атакаў. Сёння кружылі ў штрафной, а адмысловых пагроз варотам суперніка не стваралі”, — перадае словы Віктара Ганчарэнкі карэспандэнт Goals.by.

Па словах спецыяліста, у перапынку Аляксандр Глеб скардзіўся на моцны боль у прыводзячай мышцы. Але “пасля матчу яго настрой змяніўся да лепшага”. Трэнер не выключае, што паўабаронца ўсё ж зможа згуляць у матчы ў адказ, які чакае БАТЭ ў наступны аўторак, 23 ліпеня, у Карагандзе.

На фота: Аляксандр Глеб.

На відэа: гол "Шахцёра" (Караганда) у вароты БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі