Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Ташкенце

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Ташкенце з прызавым фондам у 145 тысяч долараў.
7 кастрычніка ў рашаючым матчы "пасеяная" пад першым нумарам беларуска саступіла Палін Парменцье  з Францыі — 5:7, 2:6. У паўфінале Парменцье, нагадаем, перамагла яшчэ адну беларуску — трэці нумар "пасеву" Вольгу Гаварцову.

Паспяховае выступленне ў Ташкенце дазволіла Вікторыі Азаранцы і Вользе Гаварцовай палепшыць свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.

У яго новай версіі, апублікаванай 8 кастрычніка, Азаранка займае ўжо 32-і радок, а Гаварцова — 51-ы. На гэтым тыдні Вікторыя Азаранка выступіць у Маскве на Кубку Крамля. У першым крузе яна згуляе супраць Сібіл Бамер з Аўстрыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі