Вікторыя Азаранка таксама прапусціць Алімпіяду
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка не будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Прозвішча беларускай тэнісісткі няма ў спісе ўдзельнікаў Алімпіяды, апублікаваным Міжнароднай федэрацыяй тэніса (ITF).
Раней ад удзелу ў гульнях адмовілася Арына Сабаленка. Абедзве тэнісісткі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі і маглі выступіць у Парыжы ў нейтральным статусе. Абедзве ў канцы чэрвеня паскардзіліся на траўмы і зняліся з Уімблдона.
Адмову Сабаленкі ехаць у Парыж на Алімпіяду раскрытыкавалі на дзяржаўнай тэлевізіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.