Вікторыя Азаранка выйграла першы паядынак на Кубку Федэрацый у Токіа

У матчы за выхад у другую Сусветную групу розыгрышу Кубка Федэрацый Вікторыя Азаранка здабыла першае ачко для зборнай Беларусі.

Беларуская зборная сустракаецца з камандай Японіі ў Токіа. У стартавым адзіночным паядынку на кортах спарткомплексу Ariake Coliseum Азаранка абыграла Місакі Доі — 6:1, 6:2, перадае БЕЛТА. Пасля іх будуць гуляць Вольга Гаварцова і Курумі Нара.

Першы нядзельны паядынак пачнецца а 6-й гадзіне раніцы паводле мінскага часу. У ім Азаранка сустрэнецца з Курумі Нара. Потым Гаварцова будзе гуляць з Місакі Доі.

На парную сустрэчу з беларускага боку заяўленыя Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко. Ім будуць супрацьстаяць Сюка Ааяма і Аюмі Марыта.

Раней беларускія тэнісісткі толькі аднойчы сустракаліся з японкамі ў розыгрышы Кубка Федэрацый. У 1999 годзе зборная Беларусі, за якую выступалі Наталля Зверава і Вольга Барабаншчыкава, абыграла японак з лікам 2:0 на кваліфікацыйным матчы другой Сусветнай групы. Цяпер у камандным жаночым рэйтынгу зборная Беларусі займае 19-е месца, а іх саперніцы — 15-е.

Фота з фэйсбука Азаранкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі