Вікторыя Азаранка згубіла адзін радок у рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка згубіла адзін радок у рэйтынгу WTA

У рэйтынгу WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі) беларуска Вікторыя Азаранка апусцілася з пятага на шостае месца.

Нагадаем, што перад гэтым на тэнісным турніры ў Мадрыдзе наша суайчынніца выйграла два паядынкі, а потым спыніла ўдзел у спаборніцтвах з-за траўмы спіны.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае сотае месца ў сусветным рэйтынгу, а Вольга Гаварцова — 105-е.

Першая дзясятка жаночага сусветнага рэйтынгу выглядае так:

1. Серэна Уільямс (ЗША) — 8235 ачкоў

2. Ангеліка Кербер (Нямеччына) — 5740

3. Агнешка Радваньска (Польшча) — 5665

4. Гарбін Мугуруза (Іспанія) — 4847

5. Сімона Халеп (Румынія) — 4650

6. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 3530

7. Раберта Вінчы (Італія) — 3505

8. Бялінда Бенчыч (Швейцарыя) — 3330

9. Петра Квітава (Чэхія) — 3067

10. Цімеа Бачынскі (Швейцарыя) — 3065

У мужчынскім рэйтынгу першым застаецца серб Новак Джокавіч. Другое месца заняў швейцарац Роджэр Федэрэр, які перасунуў на трэцяе месца брытанца Эндзі Марэя.

Самы лепшы з беларускіх тэнісістаў у адзіночным рэйтынгу — Ягор Герасімаў, які займае 173-е месца. У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны займае 24-е месца. У тандэме з філіпінцам Трэтам Х'юі наш суайчыннік займае трэцюю пазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі