Вільня прапануе Мінску перадаць санаторый "Беларусь" ў вядзенне Літвы

Вільня прапануе Мінску перадаць санаторый "Беларусь" ў вядзенне Літвы

Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, мог бы быць перададзены з беларускага падпарадкавання ў літоўскае. З такой прапановай хоча звярнуцца да афіцыйнага Мінска Міністэрства замежных спраў Літвы. 

"МЗС схільнае прапанаваць пайсці такім шляхам — пераняць санаторый у вядзенне Літвы, бо гэта своеасаблівая анамалія ў міжнародных адносінах, калі ўласнасць Беларусі знаходзіцца на тэрыторыі Літвы", — цытуе delfi.lt словы віцэ-міністра замежных спраў Мантаса Адаменаса

Таксама ён лічыць, што пытанне з санкцыямі можна вырашыць, калі санаторый перададуць іншаму ведамству — напрыклад, Мінздароўя, якое не трапіла пад санкцыйны спіс ЕС. Па словах Адаменаса, беларускія ўлады проста не хочуць развязаць пытанне, спрабуючы "выкарыстоўваць санаторый як закладніка".

Санаторый "Беларусь" належыць Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Яго ўзначальвае Віктар Шэйман. У снежні 2020-га банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыя.

З таго часу з санаторыя звольніліся пяць чалавек. Агулам у санаторыі працуюць каля 390 чалавек: 350 з іх — грамадзяне Літвы, астатнія — грамадзяне Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі