Вірус Эбола ўжо ў Іспаніі

Смяротная інфекцыя была выяўлена ў адной з медсясцёр бальніцы Carlos III. Супрацоўніца медыцынскай установы звярнулася ў шпіталь раніцай 6 кастрычніка. Праведзеныя спецыялістамі тэсты пацвердзілі факт заражэння вірусам. У бальніцы, куды паступіла медсястра, уведзены адмысловы рэжым інфекцыйнай абароны, прадугледжаны для такіх выпадкаў.

На мінулым тыдні паведамлялася пра выяўленне віруса Эбола ў ЗША. На сённяшні дзень лекаў ад гэтай хваробы не існуе. Ахвярамі віруса Эбола ў Афрыцы сталі ўжо тысячы чалавек.

Усяго на канец мінулага тыдня, як паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя, ад Эболы загінуў 3431 чалавек. У Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ зарэгістраваныя амаль 7,5 тысячы магчымых і пацверджаных выпадкаў хваробы, выкліканай вірусам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі