Віталь Радзівонаў аформіў хэт-трык у матчы з “Нафтанам” (відэа)
Гэта дазволіла БАТЭ разграміць гаспадароў поля — 1:5.
3 жніўня стартаваў 19-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ пасля ўпэўненай гасцявой перамогі істотна палепшыў сваё становішча і цяпер адстае ад “Шахцёра” толькі на адно ачко. Разгром “Нафтана” атрымаўся дзякуючы тром галам, якія забіў у гэтай гульні Віталь Радзівонаў.
Бабруйская “Белшына” таксама ў гасцях разграміла “Гомель”, вынік матчу — 1:3. А мазырская “Славія” атрымала другую перамогу ў сёлетнім чэмпіянаце — яна зноў-ткі ў гасцях перамагла жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, лік сустрэчы — 0:1.
4 жніўня 19-ты тур завершыцца наступнымі матчамі: “Шахцёр” прыме “Нёман”, “Дняпро” сустрэнецца з “Мінскам”, а сталічнае “Дынама” згуляе з аднаклубнікамі з Брэста.