Віталь Радзівонаў: Нельга адпускаць першае месца!
Форвард БАТЭ спадзяецца, што пасля буйной гасцявой перамогі над салігорскім “Шахцёрам” яго клуб больш не ўпусціць лідарства ў чэмпіянаце.
Нагадаем, менавіта “Шахцёр” з Салігорска ўзначальваў турнірную табліцу ўсю першую палову чэмпіяната. Але ў выходныя футбалісты з Барысава разграмілі “кратоў” з лікам 3:0, ды яшчэ і ў іх на полі.
“Класныя адчуванні ад перамогі, нягледзячы нават на маю рэалізацыю. Віншую ўсіх заўзятараў. Нельга зараз гэта доўгачаканае адпускаць!!!”, — напісаў з гэтай нагоды ў сваім твітары нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў.
Пасля гэтага БАТЭ апярэдзіў “Шахцёр” у нацыянальным першынстве, заўважае “Прессбол”.