Viva Braslav Open Air: тры сцэны з Дорнам, Alekseev і Б'янкай
3 і 4 жніўня на гарадскім пляжы ў Браславе адбудзецца шосты па ліку Viva Braslav Open Air. На ім выступяць 50 артыстаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Нідэрландаў і Венгрыі.
Поўны лайн-ап:
Main Stage – 3 жніўня:
18:00 – The Empry
18:30 – Tempo Bay
19:00 – Groove Dealers
19:30 – Бакей
20:00 – Intelligency
20:40 – Nizkiz
21:40 – Арцём Півавараў (Украіна)
22:40 – Іван Дорн (Украіна)
00:10 – Stadiumx (Венгрыя)
01:20 – Arston
Main Stage – 4 жніўня:
17:50 – Nuteki
18:40 – Мальбэк і Сюзана (Расія)
19:35 – Сяргей Бабунец, экс-"Смысловые Галлюцинации" (Расія)
20:35 – Alekseev (Украіна)
21:40 – Бьянка
22:40 – Скруджи (Расія)
23:40 – CMC$ (Нідэрланды)
00:20 – Jay Hardway (Нідэрланды)
01:30 – Dannic (Нідэрланды)
02:30 – Kill The Buzz (Нідэрланды)
На Main Stage чакаецца 130 кілават гука і 170 кілават святла. У цёмны час сутак выступы музыкаў будуць суправаджацца піратэхнічнымі і лазернымі шоў.
Апроч слухання музыкі гледачы могуць гуляць у пояжны футбол альбо узяць удзел у чэмпіянаце па пераносцы жонак. Будуць танцавальныя майстар-класы, конкурс "Міс Viva Braslav", а яшчэ 50 кропак харчавання і піва па 3.50.
Кошт квітка 39.95 рублёў. Каб пераначаваць у кемпінгу трэба таксама заплаціць 39.95 руб.