Вольга Гаварцова прайграла ў першым крузе тэніснага турніру ў Бельгіі

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова не здолела выйсці ў другі круг турніру ў бельгійскім Антвэрпэне.

13 лютага ў стартавым матчы яна прайграла Цімя Бачынскай са Швейцарыі — 3:6, 6:3, 5:7. У першым крузе парнага разраду Гаварцова разам з іншай беларускай Кацярынай Дзегалевіч перамаглі расіянку Алісу Кляйбанаву і румынку Моніку Нікулеску — 6:4, 6:4.

Наступнымі саперніцамі беларускіх тэнісістак стануць Яраслава Шведава (Расія) і Уладзіміра Углірава (Чэхія).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі