Вольга Някляева падала новую скаргу ў пракуратуру

Шматлікія інтэрнэт-выданні падаюць інфармацыю, што галоўны рэдактар часопіса "Беларуская Думка" Вадзім Гігін заявіў, што чуткі пра смерць Някляева пазбаўленыя усялякіх падстаў. Ён падзяліўся сваімі думкамі, што ў Някляева былі праблемы з алкаголем, ён быў закадаваны, а любая кадзіроўка небяспечная для сэрца. "Еўрарадыё" звязалася з жонкай Уладзіміра Някляева. Вольга Някляева распавяла, што баіцца, што калі ёсць праблемы, то звязаныя з іншым.

Някляева: "Сёння я пакінула зноў скаргу ў пракурору ў сувязі з тым, што пабачыла тлумачэнне Гігіна. Я вельмі затурбавалася, бо ведаю, што ніколі ў яго праблем залежнасці не было. Ніколі нідзе не лячыўся і ніколі не кадзіраваўся, і калі ёсць праблемы, то вы разумееце, з чым яны звязаны".

Як распавяла жонка Някляева, па сённяшні дзень афіцыйныя асобы так і не ўдакладнілі, што Някляеў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У скарзе Вольга патрабуе, каб ёй афіцыйна сказалі, дзе знаходзіцца яе муж, і каб да яго дапусцілі адваката. Каб адвакат упэўніўся, што Някляеў можа хадзіць, распавяла Вольга.

Скарга павінна быць разгледжана ў трохдзённы тэрмін. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі