Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА на Валадарскага
Вольга Гарбунова / Еўрарадыё
Палітзняволенную Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. 19 лістапада ёй мусілі прад'явіць абвінавачанне альбо адпусціць, аднак інфармацыі аб прад'яўленым абвінавачанні ў праваабаронцаў няма.
Жанчыну затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. Ад дня затрымання яна трымае галадоўку.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Гарбунова была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма "WOMAN", дзе сабраны апавяданні дзвюх тысяч жанчын з 50 краін свету. Пра свой удзел у гэтым фільме Вольга расказвала ў гутарцы з Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.