"Воплі Відаплясава" не выступяць у Расіі, бо яны ўкраінцы

Адмененыя канцэрты гурта "Воплі Відаплясава" у Расіі. У інтэрв'ю радыё "Эха Масквы" Алег Скрыпка, лідар каманды, сказаў, што яму і калегам забаронены ўезд у Расію, "таму што яны ўкраінцы".


Мінкульт Расіі ў сваю чаргу сцвярджае, што не мае дачынення да забароны. Канцэртны дырэктар гурта Аляксандр Фокін таксама абвяргае інфармацыю пра забарону на ўезд.


Ёсць верагоднасць, што, як і ў выпадку з гуртом "Акіян Эльзы", афіцыяльнай забароны "ВВ" на тэрыторыі Расіі не будзе. Аднак прамоўтары атрымалі недвухсэнсоўны сігнал пра тое, што выступы гурта ў Расіі непажаданыя.


Тым не менш, дэпутаты расійскай дзярждумы ад КПРФ усё ж збіраюцца ўзаконіць чорныя спісы ўкраінскіх артыстаў, якім будзе забаронена не толькі прыязджаць з канцэртамі. Іх кліпы і песні будуць выключаныя з ратацыі радыё і тэлебачання, то бок, яны будуць выкрасленыя з культурнага поля Расіі. Дакумент мусіць стаць працягам "вайны спісаў": нядаўна саветнік міністра ўнутраных спраў Украіны Герашчанка распавёў, што каля 500 расійскіх артыстаў, якія падтрымалі дзеянні Пуціна ў Крыме, будуць аб'яўленыя персонамі нон-грата.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.russianchina.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі