Вялікі крышталёвы глобус дастаўся італьянскай біятланістцы Даратэі Вірэр
Італьянка Даратэя Вірэр выйграла агульны залік Кубка свету па біятлоне і ўпершыню ў сваёй кар’еры атрымае Вялікі крышталёвы глобус. У апошняй гонцы з мас-стартам, што прайшла ў нарвежскім Халменколене, Вірэр заняла 12-е месца. Аднак яе канкурэнткі ў барацьбе за ачкі таксама атрымалі не надта высокія месцы, таму яна захавала лідарства. Славачка Анастасія Кузьміна была толькі на 10-м месцы, а італьянка Ліза Вітоцы — на 11-м.
Перамога ў апошняй гонцы сезону дасталася Ханне Оберг са Швецыі — яна таксама перамагла ў малым заліку мас-стартаў. На другім месцы нарвежка Тырыл Экхаф, на трэцім — прадстаўніца ЗША Клэр Ігэн.
З беларусак у гонцы ўдзельнічала толькі Ірына Крыўко і яна заняла 13-е месца. У агульным заліку наша спартсменка 15-я. У Дзінары Алімбекавай 54-е месца, у Алены Кручынкінай 65-е, у Ірыны Кручынкінай 72-е, у Ганны Солы 91, у Дар’і Юркевіч 97-е.