63 тысячы чалавек на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Мінску — тэкставы анлайн
Мора людзей на мітынгу Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё
30 ліпеня ў парку Дружбы народаў у Мінску прайшоў мітынг Святланы Ціханоўскай. Мінулым разам на сустрэчу з кандыдаткай у прэзідэнты прыйшло не менш за 7 тысяч чалавек.
Сённяшняя акцыя сталася ў разы больш шматлюднай. Па ацэнках валанцёраў праваабарончага цэнтра "Вясна", за тры гадзіны на мітынгу пабывалі 63 тысячы чалавек. Гэтыя людзі прыходзілі і сыходзілі праз рамкі ў агароджаным міліцыяй "перыметры" — праз расійскіх баевікоў, якія нібыта рыхтуюць тэракты ў Беларусі, улады прынялі дадатковыя меры бяспекі.
За няпоўныя два тыдні з мінулай акцыі Святлана Ціханоўская сумесна з аб'яднаным штабам паспела пабываць у іншых беларускіх гарадах, вырасці як аратар і як палітык. Паслухаць яе прыходзілі сотні і тысячы прыхільнікаў.
Пра тое, як праходзіць мінскі мітынг 30 ліпеня, мы расказваем вам у тэкставым анлайне — каб не залежаць ад якасці сувязі. Якая мінулым разам была, мякка кажучы, не вельмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.