"Вясна": пяць палітвязняў са "справы Ціханоўскага" перавялі ў Жодзіна
Пяць палітвязняў, якія праходзяць па "справе Ціханоўскага" перавялі з СІЗА №1 у Мінску ("Валадарка") у Жодзіна, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Першым у Жодзіна адправілі 29 ліпеня Змітра Фурмана, чые маці і нявеста зладзілі галадоўку пад сценамі ізалятара. 17 жніўня туды ж перавялі Сяргея Ціханоўскага: на наступны дзень ён адзначаў дзень народзінаў і каля "Валадаркі" планавалася акцыя падтрымкі.
Таксама праваабаронцы даведаліся, што ў жодзінскае СІЗА перавялі палітвязняў Ігара Лосіка, Уладзіміра Няронскага і Мікалая Статкевіча. Прычыны пераводу невядомыя.
Палітвязням можна пісаць на наступны адрас: следчы ізалятар, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.