Выбар ёсць — ці ёсць з каго выбраць? Абмяркоўваем кандыдатаў са Стасем Карпавым
Фармаваць ініцыятыўную групу для ўдзелу ў выбарах праз сацсеткі ўжо становіцца трэндам. Хтосьці паставіўся да такой ініцыятывы сур’ёзна і запісаўся да кагосьці з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а нехта з гэтага ноу-хау пасмяяўся. Да прыкладу, Стась Карпаў следам за Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам заявіў пра намер ісці на выбары і заклікаў ўсіх абыякавых беларусаў запісвацца ў яго безыніцыятыўную групу. Тым не менш такі зварот патэнцыйных кандыдатаў да інтэрнэт-актывістаў прымусіў апошніх (хоць і далёка не ўсіх) выйсці са сваіх утульных віртуальных хатак у сапраўднае палітычнае жыццё і далучыцца да выбарчага працэсу ў рэале.
Ці ёсць сярод прэтэндэнтаў у кандыдаты той, у ініцыятыўнай групе якога было б не сорамна папрацаваць? Ці сапраўды час традыцыйнай апазіцыі мінуў? Што можа карыстальнікаў сацсетак прымусіць паўдзельнічаць у рэальным палітычным жыцці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае неабыякавы беларус з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй Стась Карпаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.