Выбары-2020: “майданаў не будзе” і каго дзеля гэтага пасадзяць?
Прэзідэнцкія выбары, распачаўшыся вылучэннем “нечаканых” кандыдатаў, з цягам часу становяцца ўсё больш напружанымі і нервовымі. І рэч нават не ў апытанках кшталту “За каго б вы прагаласавалі”, дзе прэтэндэнт у кандыдаты Аляксандр Лукашэнка далёка адстае ад большасці сваіх сапернікаў. Рэч у колькасці людзей, што прыходзяць падпісацца за вылучэнне незалежных кандыдатаў, і рэакцыі на гэта ўлады і праваахоўных органаў. Рэакцыі досыць прадказальнай: правакацыі і затрыманні.
Ці сапраўды можна было прадказаць рэакцыю ўладаў на выяўленне незадаволенасці людзьмі падчас выбарчай кампаніі? Як паўплывае на пратэставыя настроі затрыманне Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў? Ці чакаць узмацнення “заціскання гаек” і да чаго рыхтавацца іншым альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзідэнты?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.