Выбары ў Грузіі: экзітполы дапускаюць перамогу апазіцыі

Грузія

Грузія / Reuters

Пасля закрыцця ўчасткаў на выбарах у Грузіі з'явіліся вынікі экзітполаў. Яны супярэчлівыя.

Так, паводле апытання, вынікі якога паказалі ў эфіры праўладнага тэлеканала "Імедзі", большасць месцаў у парламенце атрымае кіроўная партыя "Грузінская мара" — 56,1%.

Аднак два іншыя экзітполы сцвярджаюць зусім адваротнае.

У эфірах незалежных каналаў "Мтавары" і "Формула" былі прадэманстраваныя вынікі двух экзітполаў, і абодва прадказваюць перамогу на выбарах праеўрапейскай апазіцыі. Паводле аднаго, "Грузінская мара" атрымае 42%, іншы дае партыі толькі 40,9%.

Такім чынам, два з трох экзітполаў мяркуюць перамогу апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі