Выбірай удзельніка фэсту “Дзень радыё”!
Прагаласуй за гурт, які падабаецца табе, і 6 траўня ён з’явіцца на сцэне Re:Public разам з Neuro Dubel, “Крамай”, :B:N: і Pomidor/OFF.
6 траўня ў клубе Re:Public пройдзе фэст “Дзень радыё”. Пасля доўгага перапынку на вялікую сцэну вяртаюцца Neuro Dubel і “Крама”. Іх падтрымаюць :B:N: і Pomidor/OFF.
Яшчэ аднаго ўдзельніка фэсту — таго, хто ў “Дзень радыё” выйдзе на сцэну першым — у шчырым галасаванні выбіраюць наведвальнікі сайта euroradio.fm. Мы прапануем вам выбар з маладых гуртоў, кожны з якіх хацелі б бачыць у праграме канцэрта. Але час ёсць толькі для адной каманды.
Такім чынам, у галасаванні ўдзельнічаюць:
1. Amaroka
2. Martin S
3. ZnaROCK
4. Hurma
5. “Мутнаевока”
Увага! Галасаванне завершыцца 3 траўня ў 18:00. За гэты час прагаласаваць можна толькі адзін раз!
Фэст "Дзень радыё" пройдзе 6 траўня ў клубе Re:Public. Квіткі ўжо ў продажы! Для першых 100 чалавек яны каштавалі 90 тысяч рублёў, але вы ўжо спазніліся. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.
Квіткі можна набыць ў клубе Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (19-ы павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў ды на сайтах ticketpro.by і kvitki.by.