Выбух на поўначы Ірака, загінулі 9 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кіркук на поўначы краіны.
Бомба выбухнула, калі людзі выходзілі з мячэці пасля малітвы, прысвечанай святу Курбан-байрам. Дзевяць чалавек загінулі, 19 атрымалі раненні
Курбан-байрам — галоўнае свята ў ісламе — мусульмане пачалі адзначаць у аўторак. У гэтым годзе свята прыпадае на 15-17 кастрычніка.
Кіркук месціцца ў 250 кіламетрах на поўнач ад сталіцы Ірака Багдада. У наваколлі горада размешчана адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў у свеце.