Выбух на станцыі тэхабслугоўвання ў Мінску. Фота
У Мінску на адной з станцый тэхабслугоўвання адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТБ. Перад выбухам двое рабочых спрабавалі распілаваць бензабак. У выніку пацярпеў адзін чалавек, у яго апёкі рознай ступені цяжкасці і аскепкавыя раненні. Мужчыну шпіталізавалі.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
Фота: ctv.by