Выбух у аўтобусе ў Іерусаліме прызналі тэрактам
Выбух у аўтобусе ў Іерусаліме прызналі тэрактам. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 18 красавіка, на адным з скрыжаванняў на поўдні горада. Там узарваўся пусты аўтобус, ён загарэўся. Агонь перакінуўся на пасажырскі аўтобус з людзьмі і легкавік. Пацярпеў 21 чалавек, двое з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.
Спачатку паліцыя адмаўляла, што гэта быў тэракт, гаварыла пра "тэхнічныя прычыны". Аднак пасля былі знойдзеныя сляды выбуховага прыстасавання. Падобных тэрактаў у Ізраілі ўжо не было некалькі гадоў, адзначае тэлеканал Euronews.