Выбух у цэнтры Кішынёва, пацярпелі 20 чалавек

Выбух у цэнтры Кішынёва, пацярпелі 20 чалавек

У суботу, 9 студзеня, у цэнтры Кішынёва адбыўся выбух. Паводле папярэдніх звестак, у будынку сталовай па вуліцы Балгарская (раён Цэнтральнага рынку) ўзарваўся газавы балон. Пацярпелі 17-20 чалавек, большасць з іх шпіталізаваныя. Сярод іх ёсць некалькі дзяцей.

Паведамляецца, што пасля выбуху на рынку пачалася паніка. На месца прыехалі ратавальнікі, праваахоўнікі і медыкі. З бліжэйшых будынкаў і тэрыторыі эвакуявалі людзей. Асноўная версія здарэння — неасцярожнае абыходжанне з газавым балонам.

Увага! На відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка.

Фота: kp.md

Выбух у цэнтры Кішынёва, пацярпелі 20 чалавек
Выбух у цэнтры Кішынёва, пацярпелі 20 чалавек

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі