Выдатны дзіцячы хірург Міхаіл Елавы застаўся без працы

Выдатны дзіцячы хірург Міхаіл Елавы застаўся без працы

З Магілёўскай абласной бальніцы пасля 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі звольнены дзіцячы хірург Міхаіл Елавы. Яму не працягнулі кантракт.

На сайце бальніцы адзначаецца, што дзякуючы працы Елавога, у Магілёўскай вобласці ўдасканалена хірургічная дапамога дзецям, павялічаны дыяпазон аператыўных умяшальніцтваў у дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця.

Елавы таксама спрычыніўся да таго, што ў вобласці з’явіліся сучасныя методыкі лячэння гнойна-сэптычных захворванняў і лапараскапічныя аперацыі.

У сацсетках Елавы разьмясьціў фота свайго апошняга дзяжурства і іншыя "развітальныя" фотаздымкі.

Увосень 2020 году ягоную жонку Натальлю затрымалі за ўдзел у "Маршы пенсіянераў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі