Выезд Бакіева арганізавалі Расія, Кітай і Еўрасаюз

Пра гэта заявіла амбасадарка Кыргызстану Ішэнкуль Балджурава на прэс-канферэнцыі ў пятніцу. Ішэнкуль Балджурава: “З улікам кансалідаванага меркавання лідэраў вядучых сусветных дзяржаў, такіх як Расія, ЗША, Кітай, краіны Еўрасаюза, былі прыкладзеныя ўсе намаганні для арганізацыі выезду Бакіева за межы Кыргызскай Рэспублікі. Што дазволіла сур’ёзна разрадзіць абстаноўку ў нашай краіне”.

Гэты ад’езд, кажа амбасадарка, і ўласнаручна падпісаная адстаўка Бакіева далі магчымасць міжнароднай супольнасці дэ-факта падтрымаць часовы ўрад. Ён, упэўненая спн.Балджурава, з’яўляецца адзіным прадстаўніком інтарэсаў народа Кыргызстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі