Выхавацельніцу садка асудзілі паводле даноса за ўлёткі супраць рэферэндуму
Тры гады "хатняй хіміі" атрымала 60-гадовая выхавацельніца дзіцячага садка Ларыса Нікалаева за 16 раздрукаваных улётак супраць канстытуцыйнага рэферэндуму. Прысуд ёй вынесла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ала Скуратовіч, паведамляюць праваабаронцы.
Нікалаеву абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса — за "перашкоду ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме, працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме".
Жанчына раздрукавала ўлёткі з сайта xx2022.org. У іх была агітацыя за апазіцыйную стратэгію на рэферэндуме — паставіць два крыжыкі, каб сапсаваць бюлетэнь.
Улёткі выхавацельніца захоўвала ў шуфлядзе стала на працы. Аднак іх заўважылі і напісалі на жанчыну данос.
На судзе Нікалаева сваю віну не прызнала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.