Выкладчыкаў неіснуючай дысцыпліны накіруюць у сельскія клубы?
Студэнты-чацверакурснікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў прыдумалі спектакль "Антираспред", спрабуючы такім чынам прыцягнуць увагу да
Як ні дзіўна,
пратэст студэнтаў накіраваны нават не
супраць самога факта размеркавання:
Студэнтка Юля: "Размеркаванне
існавала заўжды! Але не ўсё б было так
дрэнна, каб мы хоць прыблізна ведалі,
кім мы будзем працаваць. Нас размяркоўваюць
не па спецыяльнасці! Агульнавядомы
факт, што 2 гады таму ў школах закрылі
вывучэнне прадмета "Сусветная і айчынная
мастацкая культура", але нас працягваюць
навучаць. Хоць і сэнсу ў гэтым навучанні,
натуральна, няма. Атрымоўваецца, што мы
— выкладчыкі неіснуючай дысцыпліны".
Каб хоць неяк
выправіць сітуацыю і даць студэнтам
магчымасць уладкавацца, на чацвертым
курсе навучання іх вырашылі папросту...
перакваліфікаваць! Напрыклад, у
супрацоўнікаў клубаў, арганізатараў
культурнай
дзейнасці і вольнага часу.
"Але ж гэта
абсалютна палярнае паняцце накірунку нашай спецыяльнасці!" — працягваюць студэнты. — "На факультэце
ёсць група, якая атрымоўвае такую
спецыяльнасць. Але яны на яе і паступалі.
Гэта ніяк не тое, з чым мы хацелі звязаць
свой лёс. Усе тыя месцы, якія нам
прапаноўваюць, не адпавядаюць ні нашым
патрэбнасцям,
ні ўзроўню нашай адукацыі ".
Пошук свайго
месца пад сонцам сканчваецца тым, што
выпускнікі кафедры ідуць працаваць у
лепшым выпадку метадыстамі, у горшым —
танцаваць стрыптыз.
Студэнтка Юля: "Гэты спектакль
— рэпетыцыя таго, чым мы насамрэч будзем
займацца пасля заканчэння універсітэта.
Хто не спяваў — заспявае, хто не танцаваў
— будзе танцаваць. А што яшчэ павінен
рабіць супрацоўнік, да прыкладу, сельскага Дома
культуры? Пра якое мастацтвазнаўства мы можам марыць? Навошта мы вучымся?"
Усе студэнты
спецыяльнасцяў "Выкладчык сусветнай
і айчыннай мастацкай культуры" і "Культуролаг-даследчык" за плячыма
маюць вучобу ў музычным вучылішчы ці
каледжы мастацтваў. Гэта — адно з
патрабаванняў уступных іспытаў.
"Гледзячы па ўсім
— па гэтых спецыяльнасцях мы і будзем
працаваць. Дык а навошта мы 5 гадоў тут?
А тым больш — за свае ўласныя грошы?— кажа адна са студэнтак платнага навучання.
— Я чацвёрты год плачу за дыплом, які
мне не дасць магчымасці працаваць ў
абраным накірунку! А за гэты час губляецца
кваліфікацыя па маёй першай адукацыі".
Пакуль жа ў студэнтаў 410 групы ёсць яшчэ год да выпуску. Год, за які, хочацца верыць, як і абяцаў Міністр культуры Павел Латушка, прадмет "Сусветная і айчынная мастацкая культура" вернецца ў школы, а выпускнікі кафедры годна зоймуць свае працоўныя месцы.