Вынесены прысуд былому топ-менеджару “Беларусбанка”
Вынесены прысуд былому топ-менеджару “Беларусбанка” Анатолю Багавіку. Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такое рашэнне 13 кастрычніка вынес суд Маскоўскага раёна Мінска. Былога выканаўчага дырэктара “Беларусбанка” прызналі вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і ў атрыманні хабару. Ён атрымаў ад гендырэктара банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава 94 тысячы долараў за дапамогу ў перамозе падкантрольнай апошняму структуры ў тэндары на закупку банкаматаў. Больш падрабязна гл. тут.
Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, Багавіку таксама прысуджаны штраф — 11500 рублёў. У яго канфіскуюць маёмасць, пазбаўляюць на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і гаспадарчых абавязкаў.
Былы топ-менеджар быў затрыманы ў пачатку жніўня 2016 года. Суд працягваўся больш за месяц.