Вынішчэнне нацыі: дзе спампаваць прышчэпку ад “рускамірства” — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

У Беларусі лукашэнкаўскі рэжым ізноў вяртаецца да колішняй практыкі: “прыцішваць” з дапамогай затрымання на “суткі” асабліва актыўных прыхільнікаў “рускага свету”. У той жа час “актывістаў” і прапагандыстаў, якія абмяжоўваюцца цкаваннем усяго беларускага і нацыянальна арыентаванага, ніхто стрымліваць не збіраецца. Рэжым сам робіць усё магчымае, каб знішчаць беларускія адметнасці не толькі ў грамадстве, але — і нават найперш — у адукацыі і гістарычнай навуцы.

Чаму прыхільнікаў “рускага свету” рэжым стрымлівае, а антыбеларускім актывістам спрыяе? Ці атрымаецца захаваць і пашырыць беларускую навуку і адукацыю за мяжой з дапамогай стварэння сваіх ВНУ і інстытутаў? Як можна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, і ці здольная на гэта КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі