Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у просьбе царкве “Новае жыццё”
Вышэйшы гаспадарчы суд адмоўна адказаў на просьбу царквы “Новае жыццё” часова прыпыніць дзеянне папярэдніх рашэнняў і дазволіць застацца ў будынку да канчатковага вырашэння справы. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад юрыста царквы Сяргея Луканіна. Сяргей Луканін: “Гэта значыць, што, як і раней, могуць прыйсці нейкія службоўцы, якія запрапануюць нам пакінуць будынак. Усё засталося, як і было”.
Царква “Новае жыццё” дамагаецца таксама апратэставання рашэнняў Вышэйшага гаспадарчага суда ў яго прэзідыуме. Суд будзе разглядаць гэтую скаргу да канца лютага. У кожным выпадку, вернікі царквы здавацца не збіраюцца. Па словах юрыста, яны збіраюцца застацца ў будынку.
Нагадаем, 7 кастрычніка 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне выселіць царкву з будынка ў Мінску па вуліцы Кавалёва. А вось Еўрапейскі Парламент у снежаньскай рэзалюцыі заклікаў беларускія ўлады вырашыць справу на карысць царквы.