Высокадакладную бомбу стварылі на Баранавіцкім авіярамонтным заводзе

Спецыялісты Баранавіцкага авіярамонтнага завода стварылі высокадакладную бомбу. Боепрыпас зроблены са звычайнай авіяцыйнай бомбы вагай 250 кг.
Яе абсталявалі адмысловым прыстасаваннем. Цяпер навядзенне бомбы ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы спадарожнікавай навігацыі GPS.

У цяперашні час праходзяць выпрабаванні высокадакладнай бомбы ў палігонных умовах. А яе ўзор дэманструецца на выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2009 у Мінску.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі