Выстава рэтра-здымкаў савецкіх і замежных артыстаў адкрылася ў Гомелі (фота)

Выстава рэтра-здымкаў савецкіх і замежных артыстаў адкрылася ў Гомелі (фота)

У Гомелі ў нядаўна адкрытым “Музеі фатаграфіі” адкрылася выстава “Фотаальбом забытых фатаграфій”. 250 здымкаў савецкіх і замежных артыстаў тэатра і кіно сярэдзіны XX стагоддзя сабрала гамяльчанка Святлана Банарэнка. Экспазіцыя дапоўнена фотаздымкамі, якія прадаставіў Гомельскі абласны драматычны тэатр.

На выставе можна пабачыць фота Элізабэт Тэйлар, Наргіс, Лідзіі Смірновай, Алега Стрыжэнава, Інны Макаравай ды іншых, а таксама прадметы, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця тэатра і кіно.

Напрыканцы адкрыцця адбыўся майстар-клас па студыйнай здымцы ад фатографа Аляксея Смыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі