Сярэдні кошт на канцэрт Mеtallica у Мінску складзе 200 долараў
Пакуль арганізатары вядуць перамовы з мэнэджмэнтам гурта. Не выключана, што канцэрт адбудзецца ў чэрвені.
Такой інфармацыяй з Еўрарарадыё падзялілася супрацоўнікі агентсва "Арт-новая звезда".
Нагадаем, 15 кастрычніка ў сацсетках з'явіліся афішы канцэрта Mеtallica у "Мінск-Арэне" у красавіку наступнага года. Інфармацыя апынулася праўдзівай напалову. Дырэктар "Арт-новая звезда" пацвердзіў чуткі пра перамовы наконт выступу: маўляў, "дакладнай даты пакуль няма, але гэта будзе чэрвень", бо ў красавіку "Арэна" будзе рыхтавацца да Чэмпіянату свету па хакеі.
Фота: www.metallica.com