Выступу на "Славянскім базары" Наташы Каралёвай таксама не будзе

Наташа Каралёва на "Славянскім базары" ў 2017 годзе / БЕЛТА
Наташа Каралёва на "Славянскім базары" ў 2017 годзе / БЕЛТА

Расійская спявачка Наташа Каралёва сёлета не прыедзе ў Віцебск на "Славянскі базар", "Наташа Каралёва не планавала выступлення на гэтым фестывалі", паведамляе тэлеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці са спасылкай на афіцыйную старонку Каралёвай "ВКонтакте".

Каментар з'явіўся пасля зваротаў карыстальнікаў устрымацца ад паездкі ў Віцебск.

Першапачаткова выступ Каралёвай быў запланаваны ў праграме "Залаты хіт" — у ноч з 16 на 17 ліпеня.

Выступления на "Славянском базаре" Наташи Королевой тоже не будет

Цяпер прозвішча Каралёвай са спісу артыстаў знікла. З праграмы гэтага канцэрта зніклі таксама Аляксандр Буйноў і Аляксандр Іваноў з гуртом "Ронда". Прадстаўнік Іванова публічна пацвердзіў, што музыка не паедзе ў Віцебск праз палітызацыю абстаноўкі. Адмовіліся ў гэтым годзе выступаць на "Славянскім базары" таксама расійскі комік Міхаіл Галусцян і ўкраінская спявачка МARUV (яна мусіла стаць хэдлайнерам фестывалю).

Арганізатары нават паскардзіліся на інтэрнэт-карыстальнікаў, якія перашкаджаюць ім сабраць цікавую праграму. Да гэтага часу не вырашанае пытанне з украінскім вядоўцам. Пасля адмовы Цімура Мірашнічэнкі прадстаўляць сваю краіну на "Славянскім базары" на фестывалі павінен быў працаваць Андрэй Даманскі. Але і ён адмовіўся ехаць у Віцебск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі