Высветлена асоба падазраванага ў арганізацыі выбуху ў Нью-Ёрку

Высветлена асоба падазраванага ў арганізацыі выбуху ў Нью-Ёрку

Высветлена асоба падазраванага ў арганізацыі выбуху ў Нью-Ёрку. Гэта 27-гадовы мужчына з Брукліна. Вядома, што ў яго “замежнае імя” — Акаед Ула, ён можа быць ураджэнцам Бангладэш, які жыве ў ЗША каля 7 гадоў, інфармуе тэлеканал Fox News.

Выбух прагучаў 11 снежня на аўтастанцыі на Манхэтане ў цэнтры Нью-Ёрка. Быў паранены адзін чалавек, трое атрымалі траўмы. З будынка эвакуявалі ўсіх людзей, тэрыторыя была ачэплена. Эвакуявалі і найбліжэйшыя станцыі метро. На месца прыехалі дзясяткі машын хуткай дапамогі і іншых экстранных службаў.

Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, самаробная бомба ўзарвалася ў падземным пераходзе. Мяркуецца, што яе ўзарваў смяротнік, а выбуховае прыстасаванне было прымацавана да яго цела (яно было нізкай якасці). Бомба магла ўзарвацца заўчасна, а адзіны паранены — гэта якраз тэрарыст. Больш дакладная інфармацыя чакаецца ў бліжэйшыя гадзіны. Ужо цяпер паліцыя кажа, што гэта была спроба правядзення тэракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі