Выйшаў з ІЧУ актывіст Хамайда, арыштаваны за медальён з “Пагоняй”: суда не было

Выйшаў з ІЧУ актывіст Хамайда, арыштаваны за медальён з “Пагоняй”: суда не было

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска не прыняў адміністрацыйную справу на затрыманага 25 жніўня Барыса Хамайду, таму яго адпусцілі на волю. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Міліцыянты склалі на 74-гадовава актывіста адміністрацыйны пратакол за “несанкцыянаванае пікетаванне” за медальён з гербам “Пагоня”. Суд палічыў інакш, але мужчыне сказалі чакаць позву ў суд бліжэйшымі днямі. Сам ён не надта верыць у працяг разбіральніцтва.

Барыса Хамайду затрымалі перад судом над журналісткай Таццянай Мацвеевай, якую ён прыйшоў падтрымаць. Яе судзілі за “несанкцыянаванае пікетаванне” — малюнак на аватарцы ў фэйсбуку, дзе былі палосы белага і чырвонага колераў і словы Янкі Купалы “Хочам людзьмі звацца”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі