Вызначаны арбітр матчу паміж мінскім “Дынама” і турэцкім “Трабзонспорам”

Матчы адбудуцца 1 жніўня, перадае БЕЛТА. Сустрэчу “Дынама” (Мінск) — “Трабзонспор” (Турцыя) будзе судзіць аўстрыйскі рэферы Рэнэ Айснер.



Паядынак ФК “Мінск” супраць шатландскага “Сэнт-Джонстана” ў Гродне абслужыць арбітр з Польшчы Марцін Борскі.
Таксама стала вядома, што беларуская судзейская брыгада на чале з Аляксеем Кульбаковым прызначаная на матч у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж славенскім “Марыборам” і кіпрскім “Апаэлем”.



На гульні, якая 6 жніўня адбудзецца ў Марыборы на стадыёне “Людскі врт”, разам з Аляксеем Кульбаковым будуць працаваць Дзмітрый Жук, Андрэй Гецікаў і Дзяніс Шчарбакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі