Вызначылі асобу жанчыны, якая “замінавала” вакзал у Баранавічах

Вызначылі асобу жанчыны, якая “замінавала” вакзал у Баранавічах

Вызначылі асобу жанчыны, якая сёння раніцай “замінавала” чыгуначны вакзал у Баранавічах. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта 42-гадовая мясцовая жыхарка, якая стаіць на ўліку ў псіхіятра. Раней прыцягвалася да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху або ад праходжання праверкі.

У 9:45 жанчына патэлефанавала ў МНС і паведаміла, што ў будынку вакзала на станцыі “Баранавічы — Палескія” закладзенае выбуховае прыстасаванне.

На месца выехала міліцыя, выратавальнікі і сапёры. Людзей з будынка эвакуявалі. Бомбу не знайшлі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі