Вызначыўся лайн-ап магілёўскага оўпэн-эйра “Сёмы прыход”
Месца на афішы знайшлося для сямі гуртоў. Геаграфія фестывалю — ад Слоніма да Адэсы.
Стаў вядомы поўны склад удзельнікаў магілёўскага фестывалю “Сёмы Прыход”. На оўпэн-эйры выступяць Nevma, “Блины”, “АвангардШкола”, Sex, Epolets, “Дай Дарогу!” і “TT'34”.
Фестываль пройдзе ў вёсцы Чачэвічы (55 км ад Магілёва) 10-11 жніўня 2013 г. Яго падтрымлівае кампанія “Свои”.
Кошт квіткоў:
80 тысяч (да 01 жніўня);
110 тысяч (з 01 па 9 жніўня);
130 тысяч (у дзень мерапрыемства).
Падрабязнасці ў групе “Сёмы Прыход” вКонтакте.