Моцны выбух на газаводзе адбыўся ў Ленінградскай вобласці
Выбух у Ленінградскай вобласці / скрыншот відэа РІА Навіны
Магутны выбух прагрымеў на газаправодзе ў Ленінградскай вобласці. На месцы выбуху пачаўся пажар.
Паводле дадзеных губернатара вобласці Аляксандра Драздзенкі, выбух адбыўся на пляцоўцы газаправода паміж населенымі пунктамі Бернгардаўка і Кавалёва, піша РІА Навіны.
Па словах губернатара, пагрозы для жыхароў найблізкіх населеных пунктаў няма. Афіцыйная версія прычыны пажару пакуль не называецца.
Пазней ў МНС заявілі, што прычынай выбуху стала разгерметызацыя, дадае Meduza.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.