Wikileaks апублікаваў спіс краін, у якіх Сноўдэн прасіў прытулку

У спісе названыя Аўстрыя, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Нямеччына, Індыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кітай, Куба, Нарвегія, Нікарагуа, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швейцарыя. І, верагодна, гэты спіс няпоўны. Раней паведамлялася, што экс-супрацоўнік ЦРУ прасіў прытулку ў Эквадоры і Ісландыі.

Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіцца ўжо каля тыдня, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Расійскі бок заяўляў, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, прыбыў як транзітны пасажыр і што паміж Расіяй і ЗША няма дамовы аб выдачы.

Учора стала вядома, што Сноўдэн папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі, а расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яму ўмову.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі