WTA патлумачыла, як Сабаленка абагнала Свёнтак і стала першай ракеткай свету

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Reuters

WTA патлумачыла, якім чынам беларуска Арына Сабаленка абагнала польку Ігу Свёнтак і напярэдадні зноў стала першай ракеткай свету. Як вядома, на мінулым тыдні не было гульняў. Высветлілася, што ў рэйтынгу адбыліся "карэкціроўкі" за невыкананне на працягу года "пэўных турнірных квот". Сабаленка страціла менш ачкоў, чым Свёнтак. У рэйтынгу яна абагнала ўжо былую першую ракетку свету на 41 ачко.

Чакаецца, што на працягу наступных двух тыдняў перавага Арыны Сабаленка ў рэйтынгавых ачках можа павялічыцца. Гэта дасць ёй значную перавагу ў захаванні рэйтынгу на выніковым турніры WTA, які стартуе ў Саудаўскай Аравіі 2 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі