Ягор Шаранговіч устанавіў новы рэкорд беларусаў у НХЛ
Ягор Шаранговіч
Ягор Шаранговіч устанавіў новы рэкорд беларусаў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. Беларускі хакеіст "Калгары" закінуў сваю 31-ю шайбу ў сезоне. У яго стала 59 выніковых ачкоў (31+28) у 80 матчах. З 2011-га трымаўся рэкорд Міхаіла Грабоўскага — 58 (29+29) балаў за сезон.
"Калгары" выйграў у "Арызоны" з лікам 6:5. У камандзе саперніка гуляў беларус Уладзіслаў Калячонак, які набраў трэцяе ачко ў трэцім матчы ў гэтым сезоне.
"Калгары" правядзе яшчэ два матчы, і Шаранговіч мае магчымасць палепшыць сваё дасягненне. Як вядома, яго каманда ў плэй-оф не прабілася.
Yegor Sharan-GOAT-vich. pic.twitter.com/kP0MFCqLAn
— Calgary Flames (@NHLFlames) April 15, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.