Ягора Лебядка і яшчэ пяць чалавек прызналі палітвязнямі

Ягора Лебядка і яшчэ пяць чалавек прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых чалавек. Гэта Ягор Лебядок, Дзмітрый Шувалаў, Аляксандр Іваноў, Сяргей Вайцюк, Міхаіл Лістападаў, Сяргей Грыбовіч, паведамляе "Вясна".

Ягор Лебядок — вядомы вайсковы аналітык. Яго вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці зак аментары для Еўрарадыё.

Дзмітрый Шувалаў асуджаны на 2,5 года папраўчай калоніі за каментары, перадачу звестак і відэа пра дзейнасць вайсковага аэрадрома ў адзін з тэлеграм-каналаў.

Аляксандр Іваноў абвінавачаны ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за перадачу звестак пра перасоўванне вайсковай тэхнікі ў адзін з тэлеграм-каналаў.

Сяргей Вайцюк асуджаны на 2,5 года за спробу далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны.

Міхаіл Лістападаў асуджаны за такую ж самую спробу і ўдзел у мірным сходзе на 3 гады калоніі. 

Сяргей Грыбовіч узяты пад варту за спробу далучыцца да абароны Украіны і выказванні ў сацыяльных сетках, якія не заклікалі да гвалту.

Цяпер статус палітвязняў у Беларусі маюць 1282 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі