Як Масква адпомсціць Лукашэнку за затрыманых “вагнераўцаў”?
Гісторыя з затрыманымі “расійскімі баевікамі з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера” яшчэ не стала нагодай для дыпламатычнага скандалу паміж Беларуссю і Расіяй, але пэўнае напружанне ў адносінах паміж краінамі відавочнае. Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што расіян вінавацяць беспадстаўна, а ўся сітуацыя “шкодзіць двухбаковым адносінам”.
Ці зацікаўленыя ўлады Расіі ў “дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі” і змене ўлады ў нашай краіне? Якая імавернасць таго, што затрыманне расіян —“дэманстрацыя ЕС расійскай пагрозы Беларусі”? Ці сапраўды гэта гісторыя — прыкмета “канчатковага разрыву з Масквой”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін кандыдат палітычных навук Кірыл Коктыш.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.